Паліксена

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паліксена
Remove ads

Паліксе́на (стар.-грэч.: Πολυξένη) — гераіня Эпічнага цыкла, прысвечанага Траянскай вайне. Дачка траянскага валадара Прыяма.

Хуткія факты Паліксена, Міфалогія ...

У пачатку вайны Паліксена і яе брат Троіл трапілі ў засаду Ахіла. Троіл схаваўся ў храме Апалона, але быў знойдзены і забіты. Паліксена выратавалася.

На дзесяты год вайны, пасля канфлікта Ахіла з Агамемнанам, Паліксена прапанавала Ахілу сустрэчу ў храме, дзе загінуў яе брат. Ахіл быў зацікаўлены дзяўчынай і пагадзіўся. Падчас перамоваў ён прызнаўся ёй, што можа быць забіты ў пяту. Гэта падслухаў Парыс, які стрэліў у Ахіла з лука і смяротна параніў у пяту.

Дух Ахіла звярнуўся да яго сына Неапталема з патрабаваннем прынесці Паліксену ў ахвяру. Пасля падзення Троі яна была забіта па адной версіі — на магіле Ахіла, па другой версіі — на ўзбярэжжы Фракіі.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads