Паліпы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паліпы
Remove ads

Палі́пы — прымацаваныя формы кішачнаполасцевых: гідроідных, сцыфоідных і каралавых паліпаў, каралаў. Жывуць пераважна ў акіяне.

Thumb
Каралавыя паліпы

Даўжыня ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў (зрэдку да некалькіх метраў). Цела цыліндрычнае, на верхнім канцы ротавая адтуліна з шчупальцамі, на ніжнім — падэшва для прымацавання да субстрату або цела калоніі. Многія паліпы маюць цвёрды вонкавы або ўнутраны шкілет, арганічны або вапнавы. Пераважна каланіяльныя формы, ёсць адзіночныя (актыніі, гідры), здольныя да павольнага перамяшчэння. Кормяцца пераважна жывёльным кормам, з дапамогай шчупальцаў. Размнажаюцца палавым (на многіх паліпах узнікаюць палавыя асобіны — медузы) і бясполым (пачкаванне) спосабамі.

Remove ads

Літаратура

  • Паліпы // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads