Паліцыя (фільм, 1985)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Паліцыя» (фр.: Police) — французскі рамантычны крымінальны драматычны фільм 1985 года рэжысёра Марыса Піяла з Жэрарам Дэпардзьё, Сафі Марсо і Сандрын Банер у галоўных ролях. Аўтар сцэнарыя — Катрын Брэя.
У Францыі фільм атрымаў 1 830 970 праглядаў.
Remove ads
Сюжэт
Фільм пра паліцыянта Луі Венсана Манжэна (Дэпардзьё), які, займаючыся справай гандляроў наркотыкамі з Туніса, знаёміцца з дзіўнай і непрадказальнай дзяўчынай Норыяй (Марсо), якая звязаная з гандлярамі. Спачатку паліцыянт адкрывае супраць яе справу за саўдзел, але праз некалькі месяцаў яе выпускаюць з турмы, яны выпадкова сустракаюцца, і паліцыянт улюбляецца ў яе. Праблема ў тым, што яна падманвае ўсіх, і герой Дэпардзьё не з’яўляецца выключэннем…
Remove ads
У ролях
- Жэрар Дэпардзьё — Луі Венсан Манжэн
- Сафі Марсо — Нарыя
- Рышар Анконіна — Ламбер
- Паскаль Рокар — Мары Ведры
- Сандрын Банер — Лідзія
- Франк Кароі — Рэнэ
- Джонатан Лэйна — Сымон
- Жак Мата — Гацье
- Бернар Фюзелье — Не Касэ
- Бентахар Меаача — Клод
- Ян Дэдэ — Дэдэ
- Арцюс дэ Пенгерн — інспектар
- Морыс Піяла
Узнагароды
У 1986 годзе фільм быў намінаваны на прэмію «Сезар» за найлепшы мантаж, а таксама Дэпардзьё быў намінаваны на прэмію за найлепшую мужчынскую ролю. Дэпардзьё таксама атрымаў прыз за найлепшую мужчынскую ролю на Венецыянскім кінафестывалі ў 1985 годзе за выкананне ролі супярэчлівага Манжэна.
Зноскі
- Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- Lexicon of international films — Zweitausendeins.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads