Памеранія (правінцыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Памеранія (правінцыя)map
Remove ads

Памеранія — правінцыя каралеўства Прусія і Свабоднай дзяржавы Прусія, якая існавала з 1815 па 1945 гады.

Хуткія факты Памеранія Pommern, Даведкавая інфармацыя ...
Remove ads

Геаграфічная характарыстыка

Памеранія мяжуе на захадзе з землямі Мекленбурга, а на поўначы мае ўзбярэжжа Балтыйскага мора.

Нізінны раўнінны берагавы рэльеф да поўдня пераходзіць у больш пагорысты. Найбольшыя вышыні ў Памераніі — Шымрыцберг (256 метраў), Бургваль (239 метраў).

Клімат наваколляў Штэціна і вострава Руген мякчэйшы, чым клімат берагавой паласы ўсходняй Памераніі. Сярэдняя гадавая тэмпература ў Штэціне +8,4 °C, у Лаўэнбургу +7,2 °C, у Кесліне +7,1 °C; ападкаў у Штэціне 54 см, а ў Кесліне 66.

Галоўная рака Памераніі, Одэр, утварае шмат рукавоў, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора (галоўныя — Пеенэ, Свінэ і Дывенаў), а каля горада Штэцін — Жаночае возера і Памеранскі гаф. Да сістэмы Одэра належаць таксама суднаходныя рэкі Іна, Укер і Пеенэ. З іншых рэк суднаходныя — Рэкніц, Рыкграбен, Рэга, Персантэ, Віпер, Стольпэ, Люпаў, Леба. Берагавыя азёры: Лебскае, Гардскае, Віцкае, Вітэрскае, Букаўскае, Ямундскае і Кампскае. У паўднёвай пагорыстай частцы таксама шмат азёр (Вірхаўскан, Драцыгскае, Вільмскае, Вялікае Любэ і інш.). Берагі ўсходняй Памераніі пакрыты дзюнамі, абрысы якіх часта змяняюцца.

Remove ads

Гісторыя

Перадгісторыя

Падрабязней гл. таксама: Балтыйскае Памор'е

Паводле вынікаў Вестфальскага міру, падпісанага ў 1648 годзе, Задняя Памеранія адышла да Брандэнбурга, а Пярэдняя Памеранія стала Шведскай Памераніяй.

Падчас шведска-польскай вайны (16551660 гады) і шведска-брандэнбургскай вайны (16741679 гады) тэрыторыя была акупавана варожымі войскамі. Брандэнбургскаму курфюрсту Фрыдрыху Вільгельму I у 1678 годзе ўдалося захапіць усю Шведскую Памеранію. Пад ціскам Францыі паводле Сен-Жэрменскага мірнага дагавора 1679 года ён вымушаны быў адмовіцца ад заваяваных тэрыторый. Пасля заканчэння Паўночнай вайны (17001721 гады) Пярэдняя Памеранія на поўдзень ад рэкі Пенэ была ўключана ў Каралеўства Прусія.

У 1814 годзе ў адпаведнасці з Кільскім дагаворам Швецыя саступіла Шведскую Памеранію (за выключэннем Штральзунда, для якога быў усталяваны асобы рэжым) Даніі ў абмен на Нарвегію.

Падчас напалеонаўскіх войнаў Шведская Памеранія была акупавана Францыяй. Пасля паражэння Напалеона ў 1815 годзе шведская частка Пярэдняй Памераніі з востравам Руген сталі прускімі.

Remove ads

Правінцыя

Прусія атрымала Памеранію 23 кастрычніка 1815 года. Адміністрацыйны лад правінцыі быў створаны ў адпаведнасці з выдадзеным 30 красавіка 1815 года дэкрэтам Карла Аўгуста фон Гардэнберга «Verordnung wegen verbesserter Einrichtung der Provinzialbehörden»: правінцыю ўзначаліў обер-прэзідэнт з рэзідэнцыяй у Штэціне, а сама правінцыя была падзелена на тры рэгіёны. У 1818 годзе быў уведзены таксама падзел на акругі.

3 кастрычніка 1824 года адбылося першае пасяджэнне правінцыйнага ландтага, у які ўвайшло 25 прадстаўнікоў дваранства, 16 прадстаўнікоў ад гарадскіх кругоў і 8 — ад сельскага насельніцтва.

Калі ў 1918 годзе па выніках Першай сусветнай вайны была ўтворана незалежная Польшча, то са складу правінцыі новай дзяржаве перайшло 9,5 км² тэрыторыі, але затое да правінцыі было далучана 74 км² былой Заходняй Прусіі.

У 1945 годзе правінцыя стала полем бою падчас Усходне-Памеранскай і Берлінскай аперацый Савецкай арміі.

Расфарміраванне

У адпаведнасці з умовамі Патсдамскага пагаднення 1945 года, землі правінцыі на ўсход ад Одэра, а таксама частка левабярэжных земляў на поўнач ад Гарца (са Штэцінам і Свінемюндэ) адышлі Польшчы. Тэрыторыі, якія ўвайшлі ў склад ГДР, былі аб’яднаны з Мекленбургам у зямлю Мекленбург-Пярэдняя Памеранія; у Польшчы на былых памеранскіх землях былі створаны Шчэцінскае і Кашалінскае ваяводствы.

Цяпер частка Польшчы, меншая частка ўваходзіць у склад федэральнай зямлі Германіі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія.

Дагэтуль вельмі распаўсюджаны старадаўні падзел на пярэднюю Памеранію (Vorpommern) — на захад ад Одэра, і заднюю Памеранію (Hinterpommern) — на ўсход ад Одэра. Штральзундскую акругу часам называюць Шведскай Памераніяй, з прычыны таго, што да 1815 года яна належала Швецыі.

Remove ads

Эканоміка

Фабрыкі па вытворчасці паперы і апрацоўцы драўнянай масы, шкляныя заводы. Галоўныя гандлёвыя пункты: Штэцін, з гаванню Свінемюндэ, Штральзунд, Грайфсвальд, Вольгаст, Анклам, Кольберг, Штольп.

У 1893 годзе ў памеранскія гавані ўвайшло 6555 караблёў, умяшчальнасцю ў 1966718 рэг. тон, у тым ліку 4365 паравых, умяшчальнасцю ў 1806509 рэг. тон, а адбыло 6557 караблёў, умяшчальнасцю ў 1984521 рэг. тон, у тым ліку паравых 4376, умяшчальнасцю ў 1821394 рэг. тон.

Памеранскім суднаўладальнікам належала, па стане на 1894 год, 482 марскіх суднаў, умяшчальнасцю ў 86026 рэг. тон, у тым ліку 114 паравых, з 37405 рэг. тонамі.

У германскі парламент Памеранія пасылала 14 дэпутатаў, раней у прускі ландтаг — 26.

Remove ads

Адукацыя

Універсітэт (у Грайфсвальдзе), 19 гімназій, 4 рэальныя гімназіі, 2 прагімназіі, 5 рэальных прагімназій, ваеннае вучылішча (у Анкламе), 2 сельскагаспадарчыя вучылішчы, 7 настаўніцкіх семінарый, 3 інстытуты для глуханямых і 2 для сляпых.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Fläche und Bevölkerung der größeren Verwaltungsbezirke (S. 8), Zahl der Gemeinden und Kreise (S. 21), Bevölkerung nach Gemeindegrößenklassen (S. 22) (ням.). Statistisches Jahrbuch für das Deutsche Reich 1939/40 (Digitalisat). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2019. Праверана 24 жніўня 2017.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads