Панарка (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пана́рка — рака ў Беларусі, у Смаргонскім і Ашмянскім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Ашмянка (басейн Віліі).
Даўжыня ракі 16 км, з іх 8 км на тэрыторыі Ашмянскага раёна[1]. Плошча вадазбору 90 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,7 ‰. Пачынаецца каля вёскі Татаршчына Смаргонскага раёна, цячэ праз невялікія лясныя масівы, упадае ў Ашмянку за 0,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Лусцішкі Ашмянскага раёна. Прыток — рака Мірклішка (злева). Ад вёскі Панара да вёскі Ціжышкі (2,7 км) рэчышча каналізаванае.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads