Панцеляймон (Ніжнік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Архімандры́т Панцеляймо́н, свецкае імя Пётр Адамавіч Ніжнік (16 студзеня 1895, Рэчыца, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 13 студзеня 1984, Джорданвіль, Нью-Ёрк, ЗША) — архімандрыт Рускай праваслаўнай царквы за мяжой. Адзін з заснавальнікаў Свята-Траецкага манастыра ў Джорданвілі (ЗША).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 4 (16) студзеня 1895 года ў Рэчыцы Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці).
Калі яму надышло 18 гадоў, бацькі вырашылі ажаніць Пятра. Аднак ён замест гэтага вырашыў з’ехаць у Амерыку на заробкі, і па прыездзе ўладкаваўся на працу на цукровы завод каля Чыкага. Падзеі Першай сусветнай вайны і прыход да ўлады ў Расіі бальшавікоў вымусілі яго адмовіцца ад ідэі вяртання на радзіму.
18 красавіка 1918 пайшоў у Ціханаўскі манастыр . У 1920 прыняў манаства і рукапакладзены ў іерадыяканы, а 10 красавіка 1921 — у іераманахі. З мэтай займець сродкі на адкрыццё ўласнага манастыру Панцеляймон уладкаваўся на працу на аэрапланны завод Сікорскага ў Стратфардзе.
Надзел для будучае будоўлі быў набыты ў 1928 годзе. Пабудова пачалася ў 1930 годзе з дабраславення архіепіскапа Паўночна-Амерыканскага Апалінарыя . Комплекс манастыра быў асвечаны ў 1935 годзе пад тытулам Святой Тройцы. Панцеляймон быў яго настаяцелем да 1946 года.
У 1950 ігумен Панцеляймон узведзены ў сан архімандрыта.
У 1955 згаданы як трасціст (член апякунскай рады) Усходне-Амерыканскай і Джэрсійскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы за мяжой. У 1964 згаданы як трасціст Усходне-Амерыканскай і Нью-Ёрскай епархіі РПЦМ[1].
Памёр у 1984 годзе. Пахаваны на царкоўных могілках пры рускім праваслаўным манастыры Св. Тройцы ў Джорданвілі, штат Нью-Ёрк[2].
Remove ads
Зноскі
- Архимандрит Пантелеимон (Нижник Петр Адамович) ( 1895 — 1985) (руск.). Религиозные деятели русского зарубежья. Религиозная деятельность русского зарубежья: Биобиблиографический справочник (2 кастрычніка 2012).
- Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads