Бабініцкі сельсавет (Аршанскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ба́бініцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Бабінічы.

Хуткія факты Бабініцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Панізоўскі сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Панізоўе. У 1928 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бабінічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Панізоўе. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Якаўлевіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Марозава, Сцяпкова і Чарное)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Панізоўскага сельсавета 15 населеных пунктаў[2]. 18 снежня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бабінічы, сельсавет перайменаваны ў Бабініцкі[3]. 16 сакавіка 2010 года скасаваны пасёлак Лясны (увайшоў у склад горада Орша)[4].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 5476 чалавек[5], з іх 89,9 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 4949 чалавек[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 54. — 248 с. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads