Якаўлевіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Я́каўлевіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Якаўлевічы.

Хуткія факты Якаўлевіцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Якаўлевічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Аршанскага раёна БССР. З 15 ліпеня 1935 года Якаўлевічы набылі статус рабочага пасёлка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 10 сакавіка 1954 года статус Якаўлевічаў паніжаны да вёскі. 16 верасня 1960 года ў склад Панізоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Марозава, Сцяпкова і Чарное)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[2]. 10 кастрычніка 2013 года Якаўлевіцкі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Зубаўскага сельсавета[3].

Remove ads

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 978 чалавек[4], з іх 93,9 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: Засценкі, Казловічы 1, Казловічы 2, Лешча, Люціны, Лямна, Магераўка, Раманоўка, вёска Якаўлевічы, пасёлак Якаўлевічы).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads