Качадыжнік жаночы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Качады́жнік жаночы, па́параць жаночая, папарацень (Athyrium filix-femina) — від папарацей з роду качадыжнік.
Remove ads
Апісанне
Спарафіт — шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40—120 см. Карэнішча тоўстае, кароткае, з чорна-бурымі рэшткамі старых лісцевых чаранкоў. Лісце шматлікае, з кароткімі ўкрытымі рэдкімі бураватымі лускавінкамі чаранкамі, каля асновы сабрана ў разыходны пучок. Лісцевая пласцінка тонкая, светла-зялёная, у абрысах падоўжана-эліпсоідная або шырокаланцэтная, у верхняй частцы двойчы- у ніжняй тройчыперыстарассечаная; долі 1-га парадку на чаранку, 2-га — сядзячыя. Сорусы (кучкі спарангіяў) касыя, падоўжаныя, авальныя або паўмесяцападобна сагнутыя, з падоўжанымі ці серпападобнымі (накшталт косак) пакрывальцамі (індузіямі), размешчаны ў адзін, радзей у два рады ўздоўж сярэдняй жылкі на ніжнім баку долек ліста. Споры авальна-ныркападобныя, бурыя, з дробназярністай ці тонкамаршчыкаватай паверхняй.
Гаметафіт (зарастак) наземны, зялёны, двухполы.
Remove ads
Пашырэнне
Галарктычны барэальны від. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце ў сырых цяністых хвойных, радзей мяшаных лясах, зарасніках хмызняку на вільготных сугліністых і гліністых кіслых глебах. Спараносіць у ліпені-верасні.
Выкарыстанне
Лекавая (глістагонны сродак, выкарыстоўваецца карэнішча), дэкаратыўная (вядома каля 300 культурных разнавіднасцей), тэхнічная (мае да 12% дубільнікаў) і харчовая расліна.
Літаратура
- Г. У. Вынаеў. Качадыжнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads