Папскі біблейскі інстытут

From Wikipedia, the free encyclopedia

Папскі біблейскі інстытутmap
Remove ads

Папскі біблейскі інстытут (лац.: Pontificium Institutum Biblicum) — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.

Хуткія факты Папскі біблейскі інстытут, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

У 1902 годзе Папа Леў XIII аб'явіў аб сваім рашэнні заснаваць біблейскі інстытут у Рыме. Яго рашэнне ажыццявіў Папа Пій X, які 7 мая 1909 года выдаў апостальскае пасланне “Vinea Electa”, якім заснаваў біблейскі інстытут універсітэцкага ўзроўню, які спецыялізуецца на выкладанні, вывучэнні і крытычным даследаванні біблейскіх тэкстаў. Біблейскі інстытут быў перададзены пад кіраванне манаскага ордэна езуітаў. Першапачаткова студэнты здавалі іспыты ў Папскай біблейскай камісіі. У 1916 годзе Біблейскі інстытут атрымаў ад Папы Бенедыкта XV ліцэнзію з правам надаваць навуковыя ступені.

У 1927 годзе ў Іерусаліме быў адчынены філіял інстытута. У 1932 годзе Папа Пій XI рэарганізаваў Біблейскі інстытут, дадаўшы да яго Каледж старажытнага Блізкага Усходу, які быў пераўтвораны ва ўсходазнаўчы факультэт.

У наш час Біблейскі інстытут арганізацыйна інтэграваны з Латэранскім універсітэтам і Папскім усходнім інстытутам.

У Біблейскім інстытуце дзейнічаюць усходазнаўчы факультэт і факультэт біблейскай экзегетыкі.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads