Папяровая фабрыка Дзяржзнака
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Папяровая фабрыка» Дзяржзнака — прадпрыемства ў горадзе Барысаве. Размешчана па адрасе вуліца Заводская, 55.
Remove ads
Гісторыя

Заснавана ў 1902 годзе як папяровая фабрыка «Папірус», з 1922 года — «Прафінтэрн». У 1923—1941 гадах мадэрнізавана і пашырана. Вырабляла абгортачную і абіўную (з 1923) паперу. Адноўлена ў 1945 годзе. У 1949 і 1960—1970 гадах абноўлены папераробныя машыны, пашыраны асартымент прадукцыі. З 1971 года падраздзяленне Барысаўскага папярова-лесахімічнага завода. У 1970—1980 гадах пабудаваны новы папяровы цэх. З 1992 года ў ведамстве Камітэта дзяржаўных знакаў пры СМ Беларусі пад назвай вытворчае УП «Папяровая фабрыка» Дзяржзнака Беларусі Дэпартамента дзяржаўных знакаў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Прадукцыя
Вырабляе (2005) высокаабароненую бланачную прадукцыю, папярова-чыставыя тавары, канверты, поўнакаляровую этыкетку, рулонную паперу і інш.
Літаратура
- Борисовская бумажная фабрика Госзнака // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 28 чэрвеня 2018.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads