Парк Бяльмонты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парк Бяльмонты — помнік садова-паркавага мастацтва Беларусі. Размешчаны ў аграгарадку Ахрэмаўцы (Браслаўскі раён Віцебскай вобласці), на паўночна-ўсходнім беразе возера Дрывяты.
Закладзены ў 2-й палове XVIIII — пачатку XIX ст. Быў часткай палацава-паркавага ансамбля маёнтка графа Патоцкага, мураваны палац якога знішчаны ў 1914 годзе.
Remove ads
Архітэктура
Плошча парку складае 65 га, вакол яго 300-метровая паласа лесу. Размешчаны на 2 раўнінных участках са значным перападам рэльефу паміж імі, які аформлены трыма вузкімі тэрасамі з сістэмай усходаў (не зберагліся).
Парк пейзажны, кампазіцыя верхняй тэрасы мае рысы рэгулярнага стылю. Па восі палаца размешчаны шырокі партэр з газонамі і 2 штучныя вадаёмы авальнай формы. Ніжняя частка парку з маляўнічымі сажалкамі, пратокамі і астравамі мае рамантычны пейзажны характар[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads