Парк культуры і адпачынку імя 40-годдзя Перамогі (Жодзіна)
Жодзіна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парк культуры і адпачынку імя 40-годдзя Перамогі — парк у г. Жодзіна Мінскай вобласці Беларусі. Закладзены ў 1985 годзе. Займае плошчу 17,3 га. Знаходзіцца ў цэнтры горада, на рагу праспекта Міру і вуліцы 50 год Кастрычніка.
Тут размяшчаецца галоўная гарадская сцэна для ўрачыстых выступленняў, фантан (адзіны ў горадзе), функцыянуюць 18 аб’ектаў для правядзення вольнага часу: 12 атракцыёнаў, у т.л. 7 механізаваных; 3 спартыўныя аб'екты (пункт пракату спартыўнага інвентару, спартыўны гарадок, дзіцячая горка); танцавальная і кірмашовая пляцоўкі; цір. Насельніцтву прапаноўваюцца 25 форм культурных паслуг: тэматычныя дыскатэкі, кірмашы, канцэрты, тэатралізаваныя паказы, гульнявыя праграмы, народныя гулянні, лекцыі, выстаўкі і інш.
Remove ads
Літаратура
- Т. П. Краўчонак. Жодзінскі парк культуры і адпачынку імя 40-годдзя Перамогі // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads