Парламенцкія выбары ў Германіі (1928)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Федэральныя выбары адбыліся ў Германіі 20 мая 1928 года[1]. Сацыял-дэмакратычная партыя засталася найбуйнейшай партыяй у Рэйхстагу, павялічыўшы сваю прысутнасць да 153 месцаў з 491[2]. Яўка выбаршчыкаў склала 75,6 %[3]. Фарміраванне кааліцыйнага ўрада не ўяўляла фармальных цяжкасцяў, аднак амаль з самага пачатку ў ім выявіліся трэнні паміж «веймарскай кааліцыяй» (СДПГ, каталіцкая партыя Цэнтра і Нямецкая дэмакратычная партыя) і больш правай Нямецкай народнай партыяй.
Акрамя СДПГ, электаральны поспех спадарожнічаў камуністам і кансерватыўнай Імперскай партыі сярэдняга класа. Нямецкая нацыянальная народная партыя засталася на фармальным другім месцы, але знізіла прадстаўніцтва ў рэйхстагу з 20% да 14% галасоў.
Незадоўга да таго рэфармаваная Нацыянал-сацыялістычная партыя ўдзельнічала ў выбарах, аднак здолела правесці ў Рэйхстаг толькі 12 дэпутатаў. Магчымая прычына складаецца ў тым, што Гітлер мала цікавіўся гэтымі выбарамі, аддаючы перавагу сканцэнтраванню на ўмацаванні сваіх пазіцый унутры партыі.
Remove ads
Вынікі
Remove ads
Зноскі
- Dieter Nohlen & Philip Stöver (2010) Elections in Europe: A data handbook, С. 762 ISBN 978-3-8329-5609-7
- Nohlen & Stöver, С. 790
- Nohlen & Stöver, С. 777
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads