Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» (А. І. Валынец)
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь», партызанскі атрад «За Савецкую Беларусь» — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1944 года ў Куранецкім раёне, на базе групы А. І. Валынца, якая дзейнічала з вясны 1942 года, створаны партызанскі атрад «За Савецкую Беларусь». Партызаны дзейнічалі на акупаванай тэрыторыі Куранецкага раёна. 2 ліпеня 1944 года атрад (421 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння Беларускі штаб партызанскага руху вызначыў атрад як брыгаду. Камандзіру брыгады Валынцу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Remove ads
Склад
Пасля злучэння атрада з Чырвонай Арміяй Беларускі штаб партызанскага руху вызначыў яго як брыгаду ў складзе 1-га, 2-га, 3-га і 4-га атрадаў.
Камандаванне

Камандзір
Камісар
- В. Ф. Цалуйка.
Начальнікі штаба
- П. С. Вашчанка;
- Г. І. Лятушкін.
Гісторыя
Партызаны наносілі ўдары па камунікацыях, удзельнічалі ў «рэйкавай вайне». Рабілі напады на нямецкія гарнізоны ў вёсках Кабыльнік (люты 1944 года), Любань (чэрвень 1944). З 26 чэрвеня 1944 года вялі баі з нямецкімі часцямі, якія адступалі, вызвалілі і ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі вёскі Каловічы і Бараўцы. Разам з Чырвонай Арміяй удзельнічалі ў разгроме нямецкага гарнізона ў Вілейцы.
Памяць

У 1970 годзе каля вёскі Ляскі Вілейскага раёна ў гонар брыгады быў створаны мемарыяльны комплекс.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads