Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (С. Р. Ганзенка)
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года на базе атрадаў імя Будзённага (арганізаваны ў чэрвені 1942) і імя Панамарэнкі (арганізаваны ў кастрычніку 1943) вылучаных партызанскай брыгадай імя І. В. Сталіна. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дзяржынскага, Мінскага і Івянецкага раёнаў. 6 ліпеня 1944 брыгада (752 партызаны, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
У склад брыгады ўваходзілі:
- атрад імя Будзённага;
- атрад імя Панамарэнкі;
- атрад імя 25-годдзя БССР;
- атрад імя Цімашэнкі;
- атрад імя Воранава;
- атрад імя Васілеўскага.
Камандаванне
Камандзір
Камісар
Начальнік штаба
- У. М. Зыкаў
Гісторыя
У верасні 1943 года атрад імя Будзённага разбіў апорны пункт у вёсцы Чырвоная Горка, на чыгуначным участку Фаніпаль — Койданава падарваў каля 180 рэек. У чэрвені 1944 года партызаны брыгады падарвалі 480 рэек, спалілі эшалон з ваеннай тэхнікай і прадуктамі. Правялі шмат адкрытых і засадных баёў, у тым ліку ў вёсках Путчына і Глушынцы Дзяржынскага раёна. У ліпені 1944 года перарэзалі шлях адступлення разбітым нямецкім войскам у Налібоцкую пушчу, узаемадзейнічалі з падраздзяленнямі 348-й стралковай дывізіі Чырвонай Арміі.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads