Партызанская брыгада імя С. М. Кірава (Ф. Ц. Пуставіт)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Партызанская брыгада імя С. М. Кіравапартызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе атрада імя Кірава (арганізаваны ў жніўні 1942 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Халопеніцкага, Крупскага, Барысаўскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (771 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Партызанская брыгада імя С. М. Кірава, Гады існавання ...
Remove ads

Склад

  • атрад імя Кірава;
  • атрад імя Фрунзе;
  • атрад «За перамогу»;
  • атрад «Чацвёрты».

Камандаванне

Камандзір

  • Ф. Ц. Пуставіт

Камісары

Начальнікі штаба

  • П. Р. Сівакоў (выконваў абавязкі);
  • В. А. Шаркоў;
  • А. М. Гамеза.

Гісторыя

Партызаны наносілі ўдары па камунікацыях на чыгуначным участку БарысаўКрупкі і прылеглых да яго дарогах. Падарвалі і спалілі 15 мастоў на грунтавых і шашэйных дарогах, у студзені 1943 года ўдзельнічалі ў нападзе на гарнізон у вёсцы Красналукі Халопеніцкага раёна. У чэрвені 1943 года вялі баі з карнікамі на рацэ Гурба ў Халопеніцкім раёне і каля вёсак Сялец і Пастрэжжа Бягомльскага раёна. У снежні 1943 года спалілі ў Барысаве 5 нямецкіх складоў. Зрабілі 2 дыверсію ўздоўж чыгункі Мінск — Барысаў, каб падарваць падземны кабель, які злучаў фронт са стаўкай Гітлера. У чэрвені — ліпені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ачышчалі тэрыторыю Халопеніцкага і Барысаўскага раёнаў ад варожых груп.

Памяць

У 1965 годзе ў вёсцы Жортай Барысаўскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads