Партызанская брыгада імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола

партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Партызанская брыгада імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамолапартызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Гарадоцкага, Суражскага і Мехаўскага раёна. 1 лістапада (атрады 1-ы і 3-і, штаб брыгады) і 3 снежня 1943 года брыгада (363 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй. Партызану М. Ф. Сільніцкаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Хуткія факты Партызанская брыгада імя Чырванацяжнага Ленинскага камсамола, Гады існавання ...
Remove ads

Склад

Брыгада была створана на базе атрада Д. Ф. Райцава, вылучанага з 1-й Беларускай партызанскай брыгады, і прысланых з савецкага тылу атрадаў імя Лазо і «Сібірак». Пры стварэнні брыгады былі арганізаваныя атрады: 1-ы, 2-і, 3-і і 4-ы, у ліпені 1943 года был створаны 7-ы атрад. У лютым 1943 года атрады імя Лазо і «Сібірак», а ў верасні 1943 2-і і 4-ы былі вылучаны з брыгады і перадыслацыраваны ва Ушацкі і Чашніцкі раёны, пазней яны ўвайшлі ў партызанскую брыгаду імя ВЛКСМ.

Remove ads

Камандаванне

Камандзір

  • Д. Ф. Райцаў

Камісары

  • В. К. Перуноў;
  • І. І. Карнавухаў (выконваў абавязкі);
  • А. Я. Федарэнка (выконваў абавязкі);
  • В. С. Цыганкоў.

Начальнікі штаба

  • І. І. Карнавухаў;
  • Р. Н. Мельянцоў (выконваў абавязкі);
  • М. Я. Паддубны;
  • А. Я. Федарэнка.

Гісторыя

Атрад Д. Ф. Райцава ўдзельнічаў у стварэнні Суражскай партызанскай зоны. Партызаны рабілі дыверсіі на чыгунцы і шашы ВіцебскГарадок. У жніўні 1943 года падарвалі 120 рэек. У лютым — сакавіку, чэрвені 1943 года вялі баі супраць карнікаў.

Памяць

У 1972 годзе каля вёскі Хамякова Віцебскага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла, у 1975 годзе ў вёскі Кабішча Гарадоцкага раёна — стэла.

Гл. таксама

  • Курынскі бой

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads