Кабішча
вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кабі́шча[1] (трансліт.: Kabišča, руск.: Кабище) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пальмінскага сельсавета. За 22 км на паўднёвы ўсход ад горада Гарадок, 4 км ад станцыі Залучча на лініі Віцебск — Невель, 40 км ад Віцебска. На поўдні праз вёску працякае рака Кабішчанка (прыток ракі Лужаснянка). На захадзе, поўдні і ўсходзе месціцца лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Пальмінка і далей па шашы Віцебск — Невель.
Remove ads
Гісторыя
У 2-й палове 16 стагоддзя вёска ў Віцебскім павеце Віцебскім ваяводстве ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Паводле інвентару г. Віцебска за 1641 год сяло, 2 валокі зямлі, 3 сялянскія дымы.
Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губернях. У 2-й палове 19 стагоддзя пагост у Храповіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1876 годзе пабудавана Узвіжанская царква, былі капліца, народнае вучылішча (у 1876 годзе 37 хлопчыкаў), карчма, млын. У 1905 годзе 36 дзесяцін зямлі; маёнтак, уласнасць памешчыка Тотэ, лютэраніна, вадзяны млын. У сакавіку 1924 года вернута БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Лосвідскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 21 жніўня 1924 года ў Шніцінскім сельсавеце. У 1925 годзе працавалі саматужныя майстэрні: кравецкая, валёначная, па вырабе кошыкаў; дзейнічала школа 1-й ступені (2 настаўнікі, 121 вучань). З 15 лютага 1931 года ў Гарадоцкім раёне, у пачатку 1930-х арганізаваны калгас «Чырвоны барацьбіт», з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. З 21 жніўня 1925 года па 1954 год — цэнтр Кабішчанскага сельсавета. У гады Другой сусветнай вайны ў 1942-43 гадах у вёсцы размяшчаўся штаб партызанскай брыгады Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола, дзейнічаў выканкам Кабішчанскага сельсавета (старшыня П. Ф. Ганчароў), з франтоў не вярнуліся 16 жыхароў вёскі. У 1954 годзе дзейнічала няпоўная сярэдняя школа. У 1970 годзе цэнтр калгаса «50 год УЛКСМ». 7 жніўня 1979 года да вёскі далучана суседняя вёска Гарані[2]. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Паўночны»
Remove ads
Насельніцтва
- (1925) 23 двары, 101 жыхар
- (1959) 63 жыхары
- (1970) 160 жыхароў
- (1999) 354 чалавекі
- (2000) 145 гаспадарак, 353 чалавекі
- (2010) 281 чалавек
- (2018) 132 гаспадаркі, 288 жыхароў
Інфраструктура
У 2018 годзе дзейнічалі ФАП, Дом культуры, бібліятэка, магазін, аддзяленне сувязі.
Славутасці
- Свята-Ушэсцеўская царква 2-я палова 19 ст.
- Вайсковыя могілкі, дзе пахаваны 354 савецкія воіны, якія загінулі ў Другую сусветную вайну
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads