Партызанская брыгада імя Я. М. Свярдлова
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская брыгада імя Я. М. Свярдлова — партызанская брыгада, створаная ў 1943 годзе. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Іванаўскага, Ганцавіцкага, Драгічынскага, Антопальскага, Бярозаўскага раёнаў.
Remove ads
Склад
Брыгада была заснавана ў лістападзе 1943 года на базе атрадаў імя Чкалава (арганізаваны ў кастрычніку 1941, у жніўні 1942 уліўся ў атрад Ю. А. Бярэнчыка, арганізаваны на базе партызанскай групы, якая дзейнічала з ліпеня 1941 года ў Бярозаўскім раёне), імя Макарэвіча (створаны ў верасні 1942 у Іванаўскім раёне на базе маладзёжнай групы, якую ў ліпені 1941 арганізавалі жыхары вёсак Моталь і Опаль і групы, што ўзнікла ў красавіку 1941 у Драгічынскім раёне).
Remove ads
Камандаванне
Камандзір
- Іван Паўлавіч Марыняка
Камісар
- Рыгор Андрэевіч Дудко
Начальнік штаба
- Аляксей Іванавіч Сямёнаў
Гісторыя
У 1942 — 1943 гадах партызаны разбілі больш за дваццаць апорных пунктаў ворага, валасных упраў, маёнткаў, разбурылі шмат прадпрыемстваў, масты на рацэ Ясельда, чыгуначных станцыях Драгічын, Снітава. У чэрвені 1944 года на чыгуначным участку Люшча — Люсіна пашкодзілі чатыры кіламетры палатна. Ахоўвалі сямейныя лагеры. 16 ліпеня 1944 года брыгада (1001 партызан, атрады імя Чкалава, імя Макарэвіча (атраду нададзена імя камандзіра атрада Яўгена Георгіевіча Макарэвіча, які загінуў у баі) імя Жданава, імя Бажэнкі) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Память
У 1965 годзе ў Драгічыне і Іванаве ў гонар брыгады ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
Бригада им. Я. М. Свердлова Архівавана 17 лістапада 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads