Партызанская дубінка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Партызанская дубінка» — сатырычны лісток, выданне ЦК КП(б)Б у Вялікую Айчынную вайну. Выходзіла з 22 сакавіка 1942 года да сакавіка 1943 года на беларускай і рускай мовах у прыфрантавой паласе (апошнія нумары — у Маскве); да лістапада 1942 года выданне газеты «За свабодную Беларусь». Рэдактар І. Д. Гурскі.

Лісток заклікаў савецкіх людзей да барацьбы з ворагам, змяшчаў сатырычныя вершы, байкі, памфлеты, карыкатуры. Сярод удзельнікаў выдання беларускія пісьменнікі П. Броўка, П. Глебка, К. Крапіва, П. Панчанка, К. Чорны і інш., мастакі І. Ахрэмчык, Я. Зайцаў, У. Мінаеў і інш. Выйшла 17 нумароў.
Remove ads
Літаратура
- «Партызанская дубінка» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads