Баас
партыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партыя арабскага сацыялістычнага адраджэння (араб. حزب البعث العربي الاشتراكي), коратка называецца Баас (адраджэнне, уваскрашэнне) — палітычная партыя, заснаваная ў Сірыі Мішэлем Афлякам, Салахам ад-Дзін Бітарам і Закі Арсузі ў 1947 годзе. Ідэалогія партыі — баасізм, які ўяўляе сабой сінтэз арабскага сацыялізму і панарабізму.
Партыя мела ўплыў у многіх арабскіх краінах. У 1963 годзе баасісты змаглі захапіць уладу ў Іраку ў выніку ваеннага перавароту, аднак іх рэжым быў скінуты праз некалькі месяцаў. У тым жа годзе баасісты ўзялі ўладу ў Сірыі ў ходзе рэвалюцыі 8 сакавіка, якая паклала пачатак працягламу праўленню партыі ў гэтай краіне.
У 1966 годзе, пасля перавароту ў Сірыі, у ходзе якога ад улады было адхілена Нацыянальнае кіраўніцтва Баас, партыя фактычна раскалолася на дзве самастойныя арганізацыі — так званую прасірыйскую і праіракскую фракцыі, кожная з якіх пазіцыянуе сябе ў якасці законнага пераемніка арыгінальнай партыі і мае аддзяленні ў розных краінах. Першая партыя кіравала Сірыяй да 2024 года, пакуль не была зрынута ў ходзе грамадзянскай вайны. Іракскае крыло было адхілена ад улады ў 2003 годзе, але захоўвае ўплыў у шэрагах іракскай апазіцыі.
Remove ads
Зноскі
- A Dictionary of Modern Written Arabic / J. M. Cowan — 4 — Urbana: Spoken Language Services, 1979. — P. 80. — ISBN 978-0-87950-003-0
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads