Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова (малд.: Partidul Comuniştilor din Republica Moldova) — адна з палітычных партый Малдовы. З 1998 па 2014 год з’яўлялася самай буйной партыяй у складзе малдаўскага парламента. У 2001—2009 гадах знаходзілася пры ўладзе ў краіне, маючы большасць месцаў у парламенце. Станам на 2025 год партыя займае 8 месцаў (з 101) у парламенце і знаходзіцца ў апазіцыі да кіроўнай партыі. Адзіная камуністычная партыя ў краінах былога СССР, якая здолела стаць кіруючай. Уваходзіць у склад партыі еўрапейскіх левых і СКП-КПСС.
Remove ads
Праграма партыі
У праграме ПКРМ заяўляецца пра прыхільнасць каштоўнасцям камунізму і інтэрнацыяналізму. Аж да выбараў 2001 года сярод галоўных кірункаў палітыкі ПКРМ значылася збліжэнне з Расіяй, аднак па меры знаходжання камуністаў ва ўладзе ў іх дзейнасці сталі ўзмацняцца акцэнты на еўрапейскую інтэграцыю і збліжэнне з Еўрасаюзам.
Праграма партыі на парламенцкіх выбарах 2009 года
У праграму партыі на перыяд 2009—2013 гг. уваходзіць чатыры стратэгічныя прыярытэты:
- пабудова сацыяльнай дзяржавы,
- эканамічнае абнаўленне,
- інтэграцыйная адкрытасць,
- бяспека краіны і грамадзянскае адзінства.
Праграма партыі на датэрміновых парламенцкіх выбарах 2010 года
У праграму партыі на перыяд 2010—2015 гг. уваходзіць тры стратэгічныя прыярытэты:
- Сацыяльная рэканструкцыя:
- развіццё страхавой медыцыны
- план чалавечага развіцця
- аднаўленне сацыяльных гарантый
- абарона мацярынства
- Эканамічная мадэрнізацыя:
- субсідаванне сельскай гаспадаркі
- мадэрнізацыя інфраструктуры
- прыцягненне капіталу
- Бяспека і грамадзянскае адзінства:
- еўрапейскія волі і стандарты
- стратэгічнае партнёрства з Расіяй
- малдаўская ідэнтычнасць
- тэрытарыяльная цэласць Малдовы
Remove ads
Спасылкі
- Афіцыйны сайт партыі Архівавана 6 жніўня 2011.
- Афіцыйны сайт партыйнай газеты Архівавана 14 жніўня 2011.
- Інфармацыя пра партыю (англ.) (рум.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads