Парэчкі залацістыя

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Парэчкі залацістыя
Remove ads

Парэ́чкі залацістыя, Парэчкі залатыя[1] (Ribes aureum) — від раслін сямейства агрэставых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Парэчкі залацістыя — прамастаячая куставая расліна 180—270 см вышынёй.

Thumb
Кветкі і лісце парэчак залацістай

Лісце — супраціўнае, трохлопасцевае. Лопасці закругленыя, жылкаванне пальчастае. Можа дасягаць 5 см у шырыню, чаранок прыкладна такой жа даўжыні, што і ліставая пласцінка.

Ад 5 да 15 кветак сабраны ў гронку каля 8 см даўжынёй, заўсёды маюць прылісткі, на якіх знаходзяцца валасінкі і залозы. Тонкія жоўтыя кветкі без паху, маюць 5 завостраных чашалісцікаў і 5 жоўтых пялёсткаў, якія з узростам набываюць чырвонага колеру.

Плод — круглая аранжавая або жоўтая валасістая ягада каля 0,5 см у дыяметры.

Remove ads

Распаўсюджанне і выкарыстанне

Радзіма віду — Паўночная Амерыка, дзе ён цвіце з лютага па красавік.

Можа выкарыстоўвацца як дэкаратыўная расліна.

Таксанамія

Від Парэчкі залацістыя ўваходзіць у род Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя (Grossulariaceae) парадку Каменяломнікакветныя (Saxifragales).

  яшчэ 14 сямействаў
(па Сістэме APG III)
 
     
  парадак Каменяломнікакветныя     від Парэчкі залацістыя
         
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     семейство Агрэставыя   род
Парэчкі
   
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 150 відаў
   
Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. 2 350 экз.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads