Пастэрызацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пастэрызацыя — працэс аднаразовага награвання ў асноўным вадкіх прадуктаў або рэчываў да 60 °C на працягу 60 мінут або пры тэмпературы 70—80 °C на працягу 30 мінут. Тэхналогія адкрыта ў сярэдзіне XIX стагоддзя французскім мікрабіёлагам Луі Пастэрам. Ужываецца для абеззаражвання харчовых прадуктаў, а таксама для падаўжэння тэрміну іх захоўвання.

Пры пастэрызацыі ў прадукце гінуць вегетатыўныя формы мікраарганізмаў, аднак споры застаюцца ў жыццяздольным стане і пры ўзнікненні спрыяльных умоў пачынаюць інтэнсіўна развівацца. Таму пастэрызаваныя прадукты (малако, піва і інш.) захоўваюць пры паніжаных тэмпературах абмежаваны час. Лічыцца, што харчовая каштоўнасць пастэрызаваных прадуктаў практычна не змяняецца, бо захоўваюцца смакавыя якасці і каштоўныя кампаненты (вітаміны, ферменты).
У залежнасці ад віду і ўласцівасцяў харчовай сыравіны ўжываюць розныя рэжымы пастэрызацыі. Адрозніваюць працяглую (пры тэмпературы 63—65 °C на працягу 30—40 мінут), кароткую (пры тэмпературы 85—90 °C на працягу 0,5—1 мін) і імгненную (пры тэмпературы 98 °C на працягу некалькіх секунд) пастэрызацыі.
Пастэрызацыя не можна ўжываць пры кансерваванні прадуктаў, бо герметычна закрытая тара з’яўляецца спрыяльным асяроддзем для прарастання спор анаэробнай мікрафлоры (гл. батулізм). У мэтах доўгачасовага кансервавання прадуктаў (асабліва магчыма забруджаных зямлёй, напрыклад, грыбоў, ягад), а таксама ў медыцынскіх і фармацэўтычных мэтах ўжываюць дробную пастэрызацыю — тындалізацыю.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Glass S. Prove It!: Scientific Enquiry in Action — 2006. — P. 5. — ISBN 978-0-431-90682-9
- Science, العلم / H. Thorp — Northern America: AAAS, 1880. — Vol. 2, Iss. 45. — P. 605. — ISSN 0036-8075; 1095-9203
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads