Патанджалі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Патанджалі (санскр.: पतञ्जलि; жыў паміж IV ст. да н. э. і II ст. да н. э.) — старажытны індыйскі філосаф, заснавальнік раджа-ёгі.
Жыццё
Звесткі пра жыццё Патанджалі дайшлі выключна ў форме легенд, што зацяжарвае канкрэтнае вызначэнне месца яго нараджэння і часу жыцця. Аднак «Махабхаш’я» («Вялікі каментар»), праца па граматыцы санскрыту, якую прыпісваюць Патанджалі, датуецца пачаткам II ст. да н. э., яна ўтрымоўвала прыклады з гісторыі дзяржавы Маур’яў. Такім чынам мяркуецца, што Патанджалі жыў прыкладна ў той жа перыяд. Разам з гэтым, у еўрапейскіх навукоўцаў няма поўнага паразумення, ці з’яўляўся аўтар «Махабхаш’і» і прац па ёзе адным і тым жа чалавекам.
У старажытных індыйскіх тэкстах Патанджалі часцяком называюць увасабленнем тысячагаловага валадара змей або змеем-увасабленнем асабістага Я бога Вішну. Лічыцца, што ён дасягнуў стану самадхі на поўдні сучаснай Індыі, меркавана на тэрыторыі Тамілнаду.
Remove ads
Працы
Патанджалі лічыцца аўтарам некалькіх прац:
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads