Вішну

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ві́шну (IAST: viṣṇu, санскр.: विष्णु) — у вішнуізме і індуізме адзін з асноўных (нароўні з Брахмам і Шывам) багоў; ахоўнік, увасабленне вечна жывой прыроды, энергіі, што ўладкоўвае космас. У розных напрамках індуізму, Вішну пакланяюцца альбо непасрэдна, альбо пры пасрэдніцтве яго аватар, такіх як Рама і Крышна. Паслядоўнікі традыцыі смарта шануюць Вішну як адну з пяці асноўных форм Бога.

Хуткія факты Гісторыя · Пантэон ...

Бога Вішну ўяўлялі прыгожым юнаком (часам з чатырма рукамі) з цёмна-сінім колерам скуры. Жонка Вішну Лакшмі — багіня шчасця і дабрабыту.

Паводле эпасу, у канцы кожнага сусветнага цыкла Вішну ўбірае ў сябе сусвет і ўпадае ў сон, лежачы на змеі Шэшыberu, які плавае ў сусветным акіяне. Калі Вішну прачынаецца і задумвае новае тварэнне, з яго вырастае лотас, з якога з'яўляецца Брахма і стварае сусвет.

Звычайнае месцазнаходжанне Вішну — вяршыня гары Меру.

Вядомы аватары Вішну (цялесныя ўвасабленні) у выглядзе герояў Крышны, Рамы, вепра, карліка і інш.

Remove ads

Літаратура

  • Вішну // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 240. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Translation by Richard W. Lariviere (1989). The Nāradasmr̥ti. University of Philadelphia.
  • Patrick Olivelle. «The Date and Provenance of the Viṣṇnu Smṛti.» Indologica Taurinensia, 33 (2007): 149—163.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads