Паток свядомасці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Паток свядомасці» — кірунак у літаратуры пераважна мадэрнісцкага зместу XX стагоддзя, у якім непасрэдна апісваюцца душэўнае жыццё, асацыяцыі, перажыванні чалавека. Тэрмін «паток свядомасці» ўвёў амерыканскі філосаф У. Джэймс, які лічыў, што свядомасць — гэта паток, рака, у якой думкі, адчуванні, спантанныя асацыяцыі пастаянна перабіваюць адна адну і вычварна, «нелагічна» пераплятаюцца. Класічныя творы «патоку свядомасці» (раманы М. Пруста, Дж. Джойса, В. Вульф) вызначаюцца надзвычайнай увагай да суб’ектыўных перажыванняў герояў, парушэннем традыцыйнай апавядальнай структуры, змяшчэннем часавых планаў, незвычайнымі эксперыментамі і інш. Літаратура «патоку свядомасці» паўплывала на многіх вядомых пісьменнікаў XX стагоддзя (Э. Хэмінгуэй, У. Фолкнер, О. Хакслі, Г. Грас, Г. Грын, Н. Сарот і інш.).
Remove ads
Літаратура
- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads