Уільям Джэймс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уільям Джэймс
Remove ads

Уільям Джэймс англ.: William James; 11 студзеня 1842, Нью-Ёрк — 26 жніўня 1910, Чакаруа, акруга Кэрал (Нью-Гэмпшыр) — амерыканскі філосаф і псіхолаг, адзін з заснавальнікаў і вядучы прадстаўнік прагматызму і функцыяналізму.

Хуткія факты Уільям Джэймс, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Брат вядомага пісьменніка Генры Джэймса. Атрымаў ступень доктара медыцыны ў Гарвардскай медыцынскай школе (1869). У 1872—76 выкладаў анатомію і фізіялогію ў Гарвардскім універсітэце. У 1884 заснаваў Амерыканскае таварыства парапсіхалагічных даследаванняў. З 1885 прафесар псіхалогіі, а пазней і прафесар філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта.

Светапогляд

Лічыў, што свет існуе як сістэма рэчаў, з якімі кожны чалавек сутыкаецца ў сваім штодзённым жыцці; у той жа час кожны чалавек стварае свой уласны свет. У кнізе «Прынцыпы псіхалогіі» (1890) параўноўваў свет са статуяй, якую скульптар высякае з мармуру. Першапачаткова свет уяўляўся У. Джэймсу як своеасаблівы «хаос адчуванняў», «паток свядомасці». Уяўляў чалавека як творцу рэальнасці, ісціны і каштоўнасцей. Састаўныя элементы асобы, паводле У. Джэймса, падзяляюцца на тры класы: фізічная асоба; сацыяльная асоба; духоўная асоба.

Remove ads

Зноскі

1. Kallen H. M. William James // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. William James // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118556851 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

4. Find a Grave — 1996. Праверана 11 лістапада 2021.

5. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

6. Encyclopedia.comHighBeam Research. Праверана 11 лістапада 2021.

7. Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads