Патрысія Веласкес
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Патрысія Карола Веласкес Семпрун (ісп.: Patricia Carola Velásquez Semprún; нар. 31 студзеня 1971, Маракайба, Венесуэла) — венесуэльская кінаактрыса і мадэль. Больш за ўсё вядомая па фільмах «Мумія вяртаецца» (2001), «Ягуар» (1996) і «Паляўнічыя за розумам» (2004).
Remove ads
Біяграфія
Патрысія Веласкес нарадзілася 31 студзеня 1971 года ў Маракайба ў сям’і настаўнікаў, яна была пятым па ліку з шасці дзяцей.
Да 4 гадоў Патрысія Веласкес жыла ў Парыжы, потым — у Мехіка, дзе яе бацька працаваў па лініі ЮНЕСКА. Бацькі Патрысіі былі педагогамі і далм ёй добрую адукацыю.
Патрысія Веласкес пачынала як танцорка, але ў 17 гадоў яе выпадкова адкрыла топ-мадэльнае агенцтва. У 1988 годзе яна ўдзельнічала ў дэфіле Dolce & Gabbana.
Веласкес здымалася ў рэкламе духоў Allure ад Chanel, духоў Verino ад Roberto Verino і ўдзельнічала ў каталогу ніжняй бялізны для Victoria’s Secret.
У 1989 годзе ўдзельнічала ў конкурсе «Міс Венесуэла», заняла сёмае месца. Працавала ў Італіі, Іспаніі, Францыі, Вялікабрытаніі, Японіі, а потым стала першай амерыканскай топ-мадэллю ў Нью-Ёрку.
У 1997 годзе яна пакінула подыум і пачала браць урокі акцёрскага майстэрства.
У лютым 2015 года Патрысія Веласкес выпусціла мемуары «Хадзі прама» (англ.: Straight Walk), у якіх распавяла пра сваё нялёгкае юнацтва і пра адносіны з Сандрай Бернхард, стаўшы першай лацінскай супермадэллю, якая публічна прызнала сябе лесбіянкай.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads