WOLSKA

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Патрыцыя Вольска (польск.: Patrycja Wolska), больш вядомая як Вольска (польск.: WOLSKA; 29 чэрвеня 2000, Плоцк, Мазавецкае ваяводства, Польшча) — польская спявачка, мультыінструменталіст, аўтар песень і кампазітар.

Хуткія факты Дата нараджэння, Месца нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У Патрыцыі Вольскай змалку выявіліся здольнасці да мастацтва. У 3 гады яна пачала наведваць тэатральныя і музычныя гурткі. З 7 гадоў грае на скрыпцы і фартэпіяне, пазней пазнаёмілася з укулеле. У 8 гадоў пачала пісаць песні[1], якіх мае больш за 200. Аўтар тэкстаў на польскай, англійскай, французскай і іспанскай мовах. Вучылася класічным спевам, была звязана з маладзёжным хорам, дзе спявала як салістка ў класічным і папулярным рэпертуары. Яна таксама выступала на міжнародных спаборніцтвах у Еўропе, дзе разам з камандай атрымала шэраг узнагарод[2].

Вучылася ў Варшаўскім універсітэце на кафедры сучасных моў.

Remove ads

Творчасць

Патрыцыя Вольская — пераможца Нацыянальнага конкурсу выканаўцаў на замежнай мове JoséSong у 2018 годзе.[3]

Дэбют з уласнымі песнямі адбыўся ў 2021 годзе, першы выступ з уласнай песняй адбыўся на 59-м KFPP[pl] у Аполі[4].

Яе дэбютны сінгл «Тэлефон», падрыхтаваны сумесна з прадзюсарам Пятром Левандоўскім, выйшаў 18 сакавіка 2021 года.

1 кастрычніка 2022 года ўдзельнічала ў Дні Польскай музыкі[5].

14 красавіка 2023 года выйшаў яе дэбютны альбом пад назвай WOLSKA.

Яшчэ да выхаду альбома яна выпусціла некалькі сінглаў, якія атрымалі станоўчыя водгукі, разам з Пятром Левандоўскім запісала хіт пад назвай «Dziewczyna z sąsiedztwa», які дасягнуў 13-га месца ў польскім агульнанацыянальным чарце Airplay[6].

Remove ads

Ацэнкі

Песні Вольскай называюць глытком свежасці не толькі дзякуючы музычным творам, але і зместу і пасылу. Напрыклад, песня «Тэлефон» распавядае пра ўплыў тэхналогій на чалавецтва і іх пагрозы. Нягледзячы на тое, што сінгл пачынаецца з тонкіх, бадзёрых гукаў, тэкст песні, безумоўна, выклікае роздум. Варты ўвагі і голас Вольскай. Ён меладычны і лёгкі для праслухоўвання, таму мае шанец прабіцца ў мэйнстрым.[7]

Дыскаграфія

Альбомы

Больш інфармацыі Год, Арыгінальная назва ...

Сінглы

Больш інфармацыі Год, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads