Аполе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аполеmap
Remove ads

Апо́ле (польск.: Opole, сіл.: Uopole), да 1945 года Опельн (ням.: Oppeln)  — горад па поўдні Польшчы, з'яўляецца гаспадарчым, навуковым, культурным і адміністрацыйным цэнтрам Апольскага ваяводства. Аполе з'яўляецца адным з самых старых гарадоў Польшчы. Горад знаходзіцца ў гістарычнай вобласці Верхняя Сілезія і з сярэднявечча да пачатку ХХ стагоддзя быў яе сталіцай. Першыя згадкі аб Аполі датуюцца 845 годам. Колькасць насельніцтва горада дасягае 120,2 тыс. чалавек.

Хуткія факты Краіна, Ваяводства ...

Праз Аполе цячэ рака Одра, Сворніца і Пручкоўскі Паток, таксама ёсць невялікія рэкі Маліна, Альшчанка і Чарнка. Самы высокі пункт горада ўзносіцца на вышыню 176 м над узроўнем мора.

Remove ads

Гісторыя

Упершыню згадваецца каля 1000 года як славянскае паселішча. З 1202 года рэзідэнцыя Пястаў. Перад 1254 годам атрымаў гарадскія правы. З 1532 года Аполе (ням. Опельн) у складзе Аўстрыі, з 1740Прусіі, пасля 1871Германіі. З 1945 зноў у Польшчы[2].

Эканоміка

Развіты машынабудаўнічая, металаапрацоўчая, лёгкая (швейная, трыкатажная, мэблевая), харчовая, будаўнічых матэрыялаў (шкляная, 2 цэментныя заводы), паліграфічная прамысловасць. Порт на р. Одра, вузел чыгунак і аўтадарог[2].

Адукацыя

Культура

  • Апольская філармонія імя Юзафа Эльснера
  • Тэатр імя Яна Каханоўскага
  • Апольскі тэатр лялькі і акцёра імя А. Смолькі
  • Штогадовы Фестываль польскай песні на Спеўным полі
  • Музей апольскай вёскі
  • Музей польскай песні ў Аполі

Славутасці

Захаваліся кафедральны сабор (15 ст.), францысканскі (заснаваны ў 1287) і дамініканскі (заснаваны ў 1295) кляштары, камяніцы 15—18 стст., вежа[pl] (1300) былога замка Пястаў і інш. Заапарк.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Аполе // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads