Пахаванне Гедзіміна (карціна Казіміра Альхімовіча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Пахаванне Гедзіміна» (польск.: Pogrzeb Gedymina) — гістарычная карціна Казіміра Альхімовіча, напісаная ў 1888 годзе. Захоўваецца ў зборы Нацыянальным музеі ў Кракаве.
Палатно з вялікім поспехам дэманстравалася на выстаўках у Пецярбургу, Вене, Варшаве, Львове і Сан-Францыска, а сам мастак атрымаў некалькі высокіх узнагарод[2].
Remove ads
Апісанне
Вялікі князь Гедымін вёў абарончую вайну з Тэўтонскім ордэнам, паводле падання ваяваў на поўдні Русі да Пуціўля і Бранска, зрабіў Вільню сталіцай Вялікага княства Літоўскага. У снежні 1341 года загінуў пры аблозе ордэнскага замка Баербург.
Тэма карціны — смутак ад незваротнасці цяжкай страты. З гушчару непраходнай пушчы выходзяць на шырокую паляну ваяры Гедыміна, якія нясуць на руках цела ўладара. Схіліўшы галовы, следам за імі грамадзяцца простыя людзі ў белых вопратках і лапцях. Побач — магутныя дубы і елкі. А над усім гэтым — цяжкія свінцовыя хмары, толькі ўдалечыні відаць нейкае святло як сімвал надзеі, што справа Гедыміна па абароне дзяржавы будзе працягнута[2].
Remove ads
Зноскі
- https://zbiory.mnk.pl/en/search-result/advance/catalog/327838 Праверана 9 студзеня 2021.
- Свой Парнас Казіміра Альхімовіча(недаступная спасылка). www.kimpress.by. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 15 кастрычніка 2023.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads