Пачапоўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пачапо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Пачапы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Краснапольскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Краснапольскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад Мхініцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: Буглаі, Глыбаў, Казелле, Новае Жыццё, Раманькі, Цівіцкае, Халмы і Ячная Буда) і ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Краснапольскага пассавета (6 населеных пунктаў: Князёўка, Курганне, Пачапы, Сасноўскі, Станіслаў, Усход)[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads