Паштовая станцыя (Крычаў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паштовая станцыя (Крычаў)map
Remove ads

Паштовая станцыя — будынак у Крычаве, размешчаны па адрасе вул. Ленінская, 76. Помнік грамадзянскай архітэктуры сярэдзіны XIX ст. у стылі неаготыкі. Абслугоўвала дарогу Варшава — Брэст — Масква.

Хуткія факты Паштовая станцыя, Краіна ...

Станцыя — комплекс будынкаў, размешчаных вакол прамавугольнага ў плане панадворку. Галоўны будынак мураваны, прамавугольны ў плане, аднапавярховы, з дваровай і пазнейшай тарцовай прыбудовамі. Павернуты галоўным фасадам да дарогі, яго цэнтральная частка і вуглы вылучаныя пілястрамі з гатычнымі арачнымі нішамі. Прамавугольныя вокны ў ліштвах з прафіляванымі сандрыкамі ў выглядзе стральчатых арак. Планіроўка будынку сіметрычная. Сцены памяшканняў апяразаныя прафіляванымі карнізамі.

У будынках станцыі размешчана база дарожна-эксплуатацыйнай службы.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads