Падбел

From Wikipedia, the free encyclopedia

Падбел
Remove ads

Падбел[1] (Tussilágo) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Адзіны від — падбел звычайны[1] (Tussilágo fárfara) — шматгадовая травяністая расліна.

Remove ads

Назва

Падбел звычайны, падбел[2][3], подбял[4], маташнік, маць-мачыха, паўбел[5][6][7], лопух[8], камчужная трава.

Апісанне

Расліна вышынёй 5—25 см, з паўзучым, галінастым карэнішчам, з якога ўвесну развіваюцца павуцініста-апушаныя, шчыльна ўсаджаныя чырванавата-бураватым лускападобным лісцем кветаносныя сцяблы. Прыкаранёвае зялёнае лісце доўгачаранковае, шчыльнае, сэрцападобнае, вуглавата-няроўназубчастае, скурастае, з верхняга боку голае, знізу — лямцавае, адрастае пасля цвіцення. Суквецці — кошыкі, адзіночныя, дыяметрам 2-3 см, пасля цвіцення паніклыя. Лісцікі абгорткі аднарадковыя. Кветкі жоўтыя: краявыя — несапраўднаязычковыя, песцікавыя, пладаносныя, з вузкаязычковым вяночкам, сярэдзінныя — трубчастыя, двухполыя, бясплодныя, з 5-зубчастым вяночкам. Плод — лінейна-падоўжаная сямянка з белым шаўкавістым чубком, які ў 5 разоў даўжэйшы за сямянку.

Remove ads

Пашырэнне

Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, у Паўночнай Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы (як заносная расліна). Сустракаецца па ўсёй Беларусі. Расце на адхонах, пустках, каля дарог, па берагах канаў, рэк, ручаёў. Цвіце ў красавіку—маі.

Значэнне і выкарыстанне

Лекавая расліна (адхарквальны, процізапаленчы і вяжучы сродак). Ранневясновы меданос.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. 2 350 экз.
  2. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  3. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads