Касандра (паўвостраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каса́ндра (грэч. Κασσάνδρα), раней Палена — паўвостраў на поўначы Грэцыі, самы заходні з трох, якія ўваходзяць у буйнейшы паўвостраў Халкідыкі (два іншыя — гэта Сітанія і Афон). Адміністрацыйна ўваходзіць у склад нома Халкідыкі. Сваю назву паўвостраў атрымаў у гонар македонскага цара Касандра.
Ад мацерыковай часткі аддзелены каналам Патыдэя, якія быў пракапаны ў найбольш вузкай частцы перашыйка і злучае заліў Тэрмаікос з залівам Касандра. Паверхня ўзвышаная, максімальная вышыня — 353 м.
На паўвостраве развіты турызм (маюцца пляжы з блакітным сцягам, гатэльныя комплексы), развіта сельская гаспадарка.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касандра (паўвостраў)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads