Ходцаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хо́дцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Ходцы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Паўлавіцкі сельсавет у складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Паўлавічы. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ходцы, сельсавет перайменаваны ў Ходчанскі (Ходцаўскі) сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Машчонскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Асінаўка, Беляі, Бесцвіна, Дубкі, Жарцы, Закратунне, Запруддзе, Латыгава, Рубежніца і Савушы)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ходцаўскага сельсавета 26 населеных пунктаў[2]. 30 сакавіка 1992 года да сельсавета далучана частка скасаванага Белаліпскага сельсавета. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Багданаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў у межах былога калгаса імя Гастэла (вёскі Броўкі, Вялікае Сяло, Лугінавічы, Падворыца, Шашалы)[3]. 20 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Рубежніца[4].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1617 чалавек[5], з іх 92,5 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1203 чалавекі[7].
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 — 16.
- 1 студзеня 1974 — 26[2].
Зноскі
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads