Паўлінаўская сядзіба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўлінаўская сядзіба — палацава-паркавы ансамбль Бохвіцаў ХІХ — пачатку XX стагоддзя ў в. Паўлінава Баранавіцкага раёна
Remove ads
Гісторыя
У 1897 годзе маёнтак Навіцкіх набыў Ян Отан Бохвіц, які спачатку размясціў тут свае гаспадарчыя пабудовы, потым заклаў сад і разбіў пейзажны парк. На р. Лахазва пабудаваў вадзяны млын, паблізу ў лесе працавала смалакурня для вырабу шкіпінару і мазуту. У 1906 годзе Бохвіц заклаў падмурак багатага палаца, будаўніцтва якога завяршыў у 1909 годзе. Тым часам у маёнтку Паўлінава было 7 двароў і 45 жыхароў. Спачатку Бохвіц адбудаваў палац каля Вошкаўцаў (цяпер Ураджайная), што пад Ляхавічамі, і назваў яго ў гонар бацькі — Флер’янова, а закладзены новы палацава-паркавы ансамбль у гонар маці — Паўлінава. У 1909 годзе ў Паўлінава прыязджала гасцяваць Эліза Ажэшка. Станам на 2024 года, захаваліся абодва палацы.
Remove ads
Архітэктура

Паўлінаўскі ансамбль уключае палац, флігель, стайню, кароўнік і парк. Палац у плане прамавугольны, мае тры паверхі, трэці паверх мансардавы. Усе чатыры франтоны трактаваны ў стылі неаготыкі, завершаны зубчастымі вежкамі.
Добра захаваўся пейзажны парк. Ён займае плошчу каля 7 га, мае форму квадрата з прыгожай сажалкай.
Літаратура
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads