Паўна (прыток Дняпра)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўна́ — рака ў Быхаўскім і Магілёўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 28 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Плошча вадазбору 178 км². Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Халмы (Магілёўскі раён). Упадае ў Дняпро на ўсход ад аграгарадка Баркалабава, працякаючы праз старычнае возера ў яго пойме. Рэчышча каналізаванае ў верхнім цячэнні. Асноўны прыток — Лазнеўка[1] (справа). Каля вёскі Махава і ў ніжнім цячэнні ніжэй вёскі Шылаў Вугал на рацэ сажалкі. Паміж вёскай Шылаў Вугал і месцам упадзення Лазнеўкі пачынаецца канал, злучаючы Паўну з басейнам ракі Ухлясць.
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 126.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads