Паўночная Зямля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўно́чная Зямля́[1] (руск.: Северная Земля, да 1926 года — Зямля Імператара Мікалая II) — расійскі архіпелаг у Паўночным Ледавітым акіяне на мяжы Каскага мора і мора Лапцевых. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Таймырскага Даўгана-Ненецкага муніцыпальнага раёна Краснаярскага края. Незаселены.
Remove ads
Геаграфія
Плошча архіпелага каля 37,6 тыс. км². Ад мацерыка аддзелены пралівам Вількіцкага. Уключае 4 вялікія астравы — Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Бальшавік, Камсамолец, Піянер — і шмат дробных. На Паўночнай Зямлі знаходзіцца самы паўночны астраўны пункт Азіі — мыс Арктычны на востраве Камсамолец.
Прырода
Берагі месцамі скалістыя і стромкія, парэзаны глыбокімі фіёрдамі. У рэльефе вылучаюцца прыледавіковыя плато, узвышаныя раўніны, тэрасаваныя прыбярэжныя раўніны. Каля паловы плошчы пакрыта ледавіковымі купаламі і шчытамі вышынёй да 965 м. Складзены пераважна асадкавымі (пясчанікі, даламіты, мергелі, сланцы) і вывергнутымі (дыябазы, граніты) пародамі.
Клімат суровы, арктычны. Сярэднія месячныя тэмпературы зімой ад −28 да −33 °C, летам 0,5—1,6 °C. Ападкаў 150—400 мм за год. Пераважае арктычная пустыня з плямамі мохава-лішайнікавай расліннасці. У складзе жывёльнага свету лемінг, пясец, трапляецца белы мядзведзь. Лежбішча нерпы, грэнландскіх цюленяў, маржоў, бялухі. Птушыныя «кірмашы».
Remove ads
Гісторыя
Архіпелаг адкрыты 4 верасня 1913 года гідраграфічнай экспедыцыяй 1910—1915 гадоў Барыса Вількіцкага. Спачатку названы ўдзельнікамі экспедыцыі словам «Тайвай» (па першых складах экспедыцыйных ледаколаў «Таймыр» і «Вайгач»). Афіцыйная назва «Зямля Імператара Мікалая II» у гонар расійскага імператара архіпелаг атрымаў 10 (23) студзеня 1914 года, калі яна была абвешчана загадам № 14 марскога міністра.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
