Паўночна-Муйскі хрыбет

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўночна-Муйскі хрыбетmap
Remove ads

Паўночна-Муйскі хрыбет — горны хрыбет у Забайкаллі, размяшчаецца на тэрыторыі Муйскага і Паўночна-Байкальскага раёнаў Бураціі. Падзяляе Верхнеангарскую і Муйскую катлавіны. Даўжыня 350 км, вышыня да 2537 м уваходзіць у склад Станавога нагор’я.

Thumb
Від на хрыбет з Таксіма
Хуткія факты Паўночна-Муйскі хрыбет?, Краіна ...

Уваходзіць у склад сейсмаактыўнай Байкальскай рыфтавай зоны[1], пры гэтым найбольш сейсмаактыўнага яе раёна[2].

Складзены гранітамі, крышталічнымі сланцамі. Вяршыні і грабяні хрыбта валодаюць рэзкімі ледавіковымі формамі, па перыферыі — пляскатавяршынавыя гальцы. Схілы пакрытыя лістоўнічнымі лясамі, вышэй 1300—1500 м знаходзіцца пояс рэдкалесся і зараснікі кедравага сланіка, яшчэ вышэй — горная тундра. У паўднёвай частцы хрыбет перасякае Байкала-Амурская магістраль, гл. Паўночнамуйскі тунэль.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads