Пеліканападобныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пеліканападобныя, весланогія (Pelecaniformes) — атрад вадаплаўных птушак.
Вядомы з ранняга эацэну (каля 40 млн г. назад). Падзяляюцца на 6 сямействаў: бакланавыя, змеяшыйкавыя, олушавыя, пеліканавыя, фаэтонавыя і фрэгатавыя, 56 відаў.
Птушкі сярэдніх і буйных памераў, размах крылаў да 3 м, маса ад 400 г да 14 кг. Апярэнне шчыльнае, густое. Ногі кароткія, з плавальнай перапонкай (злучае ўсе 4 пальцы). Ёсць гарлавы мяшок (акрамя фаэтонавых).
Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей, пераважна ў субтропіках на ўзбярэжжах мораў, па бзрагах рэк, азёр. Большасць відаў селіцца калоніямі. На Беларусі адзначаны як рэдкі від — баклан вялікі і залётны від — пелікан ружовы.
Кормяцца рыбай і іншымі воднымі жывёламі. Манагамы. Нясуць да 6 яец.
Некаторыя віды бакланаў, олушаў і пеліканаў — асноўныя выпрацоўшчыкі гуана на ўзбярэжжах Паўднёвай Амерыкі і Паўднёвай Афрыкі.
Remove ads
Літаратура
- Самусенка Э. Пеліканападобныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads