Пенсільванскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пенсільванскі ўніверсітэтmap
Remove ads

Пенсільванскі ўніверсітэт або Універсітэт Пенсільваніі (англ.: University of Pennsylvania) — прыватны ўніверсітэт у горадзе Філадэльфія, штат Пенсільванія, заснаваны ў 1740 годзе Бенджамінам Франклінам. Пенсільванскі ўніверсітэт — адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў і першы ўніверсітэт у ЗША.

Хуткія факты Пенсільванскі ўніверсітэт, Па-англійску ...
Thumb
Кампус Пенсільванскага ўніверсітэта

Нягледзячы на назву, універсітэт з'яўляецца прыватным і яго часам блытаюць з дзяржаўным Дзяржаўным універсітэтам штата Пенсільванія (Pennsylvania State University), размешчаным у горадзе Стэйт Каледж, а таксама з Філадэльфійскім універсітэтам (Philadelphia University).

У 2011 годзе ўніверсітэт прыняў 12.3 % абітурыентаў, якія падалі дакументы на бакалаўрыят. Гэта быў рэкордна нізкі працэнт прынятых на першы курс студэнтаў за ўсю гісторыю існавання ўніверсітэта.

Бенджамін Франклін, заснавальнік універсітэта, прапагандаваў адукацыйную праграму, якая б факусавалася на практычна карыснай адукацыі для гандлю і грамадскай службы, быўшы ў той жа час сфакусаваным на класіцы.

Школа бізнесу Уортана (англ.: Wharton School), адна з самых прэстыжных і вядомых бізнес-школ свету, з'яўляецца часткай Пенсільванскага ўніверсітэта.

Пры ўніверсітэце з канца XIX стагоддзя існуе Музей археалогіі і антрапалогіі Пенсільванскага ўніверсітэта.

Remove ads

Выбітныя выпускнікі

Гл. таксама

  • Вістараўскі інстытут

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads