Пенсільванскі дзяржаўны ўніверсітэт
вну ў ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пенсільванскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Pennsylvania State University) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў штаце Пенсільванія, ЗША. Адзін з 15 лепшых дзяржаўных універсітэтаў ЗША[4], член Public Ivy[5].
Remove ads
Агульная характарыстыка
Заснаваны ў 1855 годзе як Пенсільванская фермерская сярэдняя школа.
Штогадовая рэгістрацыя ў кампусе ўніверсітэта ўключае больш за 46 800 аспірантаў і студэнтаў, што робіць Пенсільванскі дзяржаўны ўніверсітэт адным з буйнейшых універсітэтаў у Злучаных Штатах.
Ва ўніверсітэце ёсць самая вялікая ў свеце асацыяцыя выпускнікоў, якія плацяць узносы.
Універсітэт прапануе навучанне па больш чым 160 спецыяльнасцях.
Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі ўніверсітэта ўключаюць кіраўнікоў дзяржаў і міністраў, а таксама лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, прэміі Грэмі, прэміі Эмі і інш.
Студэнты і выпускнікі ўніверсітэта атрымалі ў агульнай колькасці больш за 50 алімпійскіх медалёў, у тым ліку 17 залатых.
У 2010 годзе ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету Універсітэт штата Пенсільванія заняў 43 месца. U.S. News & World Report змясціў адукацыйную праграму ўніверсітэта на 47 месца сярод лепшых амерыканскіх каледжаў.[6] У 2010 годзе Penn State ацэнены як 98-ы сярод лепшых універсітэтаў свету паводле QS World University Rankings[7]. Wall Street Journal у верасні 2010 года размясціў Penn State на 1 месцы з 479 паводле запатрабаванасці выпускнікоў на рынку працаўладкавання.[8][9]
Remove ads
Структура
- Каледж сельскагаспадарчых навук
- Каледж мастацтваў і архітэктуры
- Каледж бізнесу
- Каледж камунікацый
- Каледж навук аб зямлі і геолага-мінералагічных навук
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі
- Каледж здароўя і развіцця чалавека
- Каледж інфармацыйных навук і тэхналогій
- Каледж права імя Джона Дзікінса
- Каледж права
- Каледж вольных мастацтваў
- Каледж медыцыны
- Каледж медсястрынства
- Каледж навук імя Роберта Эберлі
- Ганаровы каледж імя Уільяма і Джоан Шраераў
- Школа аспірантуры
- Каледж тэхналогій
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads