Пенсільванскі ўніверсітэт у Мілерсвіле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пенсільванскі ўніверсітэт у Мілерсвіле (англ.: Millersville University of Pennsylvania), таксама Мілерсвілскі ўніверсітэт (англ.: Millersville University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў мясцовасці Мілерсвіл, штат Пенсільванія.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Ва ўніверсітэце навучаецца каля 9 тысяч студэнтаў з суадносінамі студэнтаў і выкладчыкаў 19:1 і сярэднім памерам акадэмічнай групы ў 26 чалавек.
Універсітэт прапануе: больш за 150 праграм атрымання ступені бакалаўра, 3 доктарскія праграмы, 25 магістарскіх праграм, 46 праграм павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.
Структура
- Каледж навукі і тэхнікі
- Каледж адукацыі і сацыяльных паслуг
- Каледж мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук
- Каледж бізнесу
- Каледж паслядыпломнай адукацыі і навучання дарослых
- Ганаровы каледж
- Школа музыкі
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads