Пепі

партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Пепі
Remove ads

Кеплер Лаверан Ліма Ферэйра (парт.-браз. Képler Laveran Lima Ferreira), больш вядомы як Пепі (парт.-браз. Pepe; бразільская партугальская: [ˈpɛpi]); нар. 26 лютага 1983, Масеё, Бразілія) — партугальскі футбаліст бразільскага паходжання, абаронца клуба «Порту» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Хуткія факты Пепэ, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пепэ з’яўляецца выхаванцам бразільскага футболу. 18-гадовым юнаком перабраўся ў Партугалію, дзе дэбютаваў у дарослым футболе ў 2001 годзе выступамі за каманду клуба «Марытыму» з вострава Мадэйра. Ужо з наступнага года стаў асноўным іграком каманды. Правёў у «Марытыму» тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 63 матчах чэмпіянату.

Сваёй гульнёй за каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Порту», да складу якога далучыўся ў 2004 годзе. Згуляў за клуб з Порту наступныя тры сезоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе «Порту» таксама выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. За гэты час двойчы выйграваў чэмпіянаты краіны і розыгрышы нацыянальнага Кубка. У 2004 годзе стаў у складзе «Порту» ўладальнікам Міжкантынентальнага кубка.

У склад мадрыдскага «Рэала» далучыўся ў 2007 годзе. Доўгі час быў асноўным абаронцам мадрыдцаў. У сезоне 2016/17 з-за траўм правёў толькі 18 матчаў ва ўсіх турнірах, і ў канцы сезона абвясціў аб зыходзе з «Рэала» па заканчэнні кантракта. У ліпені 2017 года падпісаў пагадненне з турэцкім «Бешыкташам»[3]. Пакінуў «Бешыкташ» па пагадненні бакоў у снежні 2018 года[4].

У студзені 2019 года вярнуўся ў «Порту»[5].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У жніўні 2007 года атрымаў грамадзянства Партугаліі і тым жа месяцам быў упершыню выкліканы ў зборную Партугаліі. Разам са зборнай браў удзел у шматлікіх міжнарожных спаборніцтвах.

Дасягненні

«Порту»:

«Рэал» Мадрыд:

Зборная Партугаліі:

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads