Пажарніца наземная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Пажарніца наземная
Remove ads

Пажа́рніца наземная[1] (Calamagrostis epigejos) — від кветкавых раслін роду Пажарніца (Calamagrostis) сямейства Злакі, або Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назвы

Пажарніца наземная, перапалявіца, пажарнік[2][3][4], мятла лясная[2].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна 80—150 см у вышыню з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамое. Лісце блакітнавата- або шаравата-зялёнае.

Кветкі дробныя, несамастойныя, сабраныя ў буйныя суквецці даўжынёй да 30 см. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Афрыкі[5]. Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі і Паўночнай Амерыкі[5]. Насяляе хваёвыя і змешаныя лясы і хмызнякі. Расце ў стэпах, на сухіх лугах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пустках, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені — жніўні. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[6]. Мезафіт, мезатроф, эўтроф[6].

Выкарыстанне

Высушаныя суквецці выкарыстоўваюцца для складання сухіх букетаў[7]. Грубая кармавая трава лугоў.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 27. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  3. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев.
  4. Вейник наземный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Гарнизоненко Т. С. Сухоцветы // Справочник современного ландшафтного дизайнера. — Ростов-на-Дону: Феникс, 2005. — 313 с. — (Строительство и дизайн). ISBN 5-222-06328-3.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads