Перапёлка звычайная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Перапёлка звыча́йная, Перапёлка[1] (Coturnix coturnix) — птушка сямейства фазанавых атраду курападобных.
Remove ads
Апісанне
Пералётная птушка. Даўжыня каля 20 см, маса да 145 г. Апярэнне страката-бураватае. Хвост кароткі. Корміцца пераважна насеннем раслін і насякомымі. У шлюбны перыяд самцы такуюць. Нясе да 24 яек.
Арэал і экалогія
Насяляе пераважна ўзлескі, лясныя паляны, лугі, сельскагаспадарчыя палеткі. У Беларусі трапляецца ўсюды, найболей на поўдні.
Значэнне і выкарыстанне
Аб’ект спартыўнага палявання і развядзення (для атрымання яек).
Гісторыя
Сярэднявечныя навуковыя трактаты (асабліва арабскія і яўрэйскія) рэкамендавалі ўстрымлівацца ад спажывання перапёлак, спасылаючыся на шматлікія нібыта выпадкі атручванняў — магчыма, таму што перапёлкі елі атрутныя для чалавека расліны.
Яйкі

Яйкі перапёлкі маюць высокія дыетычныя якасці, добра захоўваюцца ў гандлі.
Мяса
Маюць далікатнае, тлустае мяса. Скубці належыць асцярожна, каб не пашкодзіць скуру. Маладых перапёлак лепей пячы, старых тушыць (папярэдне замарынаваўшы на 2 — 3 дні ў сухім белым віне з карэннямі). Худых рэкамендуюць шпігаваць, тлусцейшых можна запякаць у вінаградным лісці, паліваючы топленым маслам (не больш за 20 хвілін). Падаваць можна з рысам або макаронамі.
У літаратуры
Вельмі папулярны персанаж беларускага фальклору.
Зноскі
- Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Coturnix coturnix
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads