Перац агароднінны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пе́рац агаро́днінны, Перац аднагадовы[1], папрыка (Capsicum annuum) — аднагадовая кветкавая расліна сямейства паслёнавых. Культывуецца ў многіх рэгіёнах свету.
Remove ads
Апісанне
Лісце авальнае, ланцэтнае. Кветкі белыя, зеленаватыя. Плод — канічная несапраўдная ягада ад жоўтага да цёмна-чырвонага колеру. Мае вітамін C і алкалоід капсаіцын (выкарыстоўваецца ў медыцыне), які абумоўлівае горкі смак некаторых разнавіднасцей. Шэраг разнавіднасцей перцу агародніннага падзяляюць на салодкія і вострыя (горкія).
Распаўсюджанне
Плады перцу агародніннага, ці папрыкі, выкарыстоўвалі ў Амерыцы ацтэкі; у Еўропу іх прывёз Хрыстафор Калумб. Культывуюць у краінах з трапічным, субтрапічным і ўмераным кліматам. Найбольшыя зборы папрыкі маюць Кітай, Мексіка, Турцыя, Іспанія, ЗША, Нігерыя.
Агратэхніка
Аднагадовая самаапыляльная расліна.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 30. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads